Версия для слабовидящих
Главная \ Лесное хозяйство \ Лесной фонд и лесопользование

Лесной фонд и лесопользование

Общий запас насаждений 18,1 млн. м3

Средний запас 221 м3

Средний возраст 57 лет

 

Расчетная лесосека по главному пользованию 120,0 тыс. м3

в т.ч. по хвойным 45,2 тыс. м3

         твердолиственным 0,0 тыс. м3

         мягколиственным 74,8 тыс. м3       

 

 

 

Лесохозяйственная деятельность характеризуется следующими показателями:

 

Рубки ухода в молодняках: площадь 618,2 га                                                 

Рубки промежуточного пользования: объём 39,7 тыс. куб. м.

Освоение расчетной лесосеки: 81,9тыс. куб. м./71,2%

 

Наименоваие

единицы

измерения

За 2018 год

Рубки промежуточного пользования всего

га

1299

масса

тыс.кбм.

37,4

вт.ч. ликвид

тыс.кбм

31,2

В том числе:

 

 

рубки ухода

га

853,7

масса

тыс.кбм.

31,3

вт.ч. ликвид

тыс.кбм.

25,1

из них рубки ухода в молодняках

га

445,8

масса

тыс.кбм

6,8

в т.ч. ликвид

тыс.к6м.

0,7

Выборочная санитарная рубка

га

442,3

масса

тыс.кбм.

5,8

в т.ч. ликвид

тыс.кбм.

5,8

Прочие рубки:

 

 

Уборка захламленности

га

646,5

масса

Тыс.кбм

5,3

вт.ч. ликвид

тыс.кбм

5,2

Сплошная санитарная рубка

га

95,4

масса

тыс.кбм.

25,2

в т.ч. ликвид

тыс.кбм

25,2

1

2

3

4

5

 

Леса Беларуси

 

ПРОЕКТ организации и ведения лесного хозяйства ГЛХУ "Белыничский лесхоз"

Глава_1_Краткая характеристика территории и лесорастительных условий

Глава_2_Характеристика лесного фонда

Глава_3_Анализ лесохозяйственной деятельности

Глава_4_1_Рубки главного, промежуточного пользования, прочие рубки

Глава_4_2_Лесовосстановление_Охрана лесного фонда_Защита от вредителей и болезней

Глава_4_3

Новости
все новости
19 Сентября 2019, 16:05

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры  прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў лесу.

Гэта свята аб’яднала ў сабе прадстаўнікоў розных прафесій: інжынераў, эканамістаў, бухгалтараў, вадзіцеляў, станочнікаў, леснікоў, вальшчыкаў і майстроў лесу, трактарыстаў, аграномаў-селекцыянераў…

Як адзначыў дырэктар ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ, зараз у лясной галіне Беларусі працуюць больш за 37 тысяч работнікаў, а калі ўлічыць іншыя прафесіі, звязаныя з перапрацоўкай тых рэсурсаў, якія дае лес, то гэты лік перасягае 100 тысяч. Юрый Іванавіч выказаў усяму калектыву лясгаса словы шчырай падзякі за  адданасць лясной сферы і шчырую працу, якая мацуе дабрабыт арганізацыі. Затым ён уручыў заслужаныя ўзнагароды Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі бухгалтару Кіраўскага лясніцтва Галіне БЕДНАЙ – грамату і грашовую прэмію, а лесаводу лесагадавальніка Уладзіславу ПЯТКЕВІЧУ і вадзіцелю Яўгену МІНЧУКУ – падзякі міністра лясной гаспадаркі і грашовыя прэміі.

Нагрудныя знакі адзнакі 10 і 20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове краіны дырэктар лясгаса ўручыў лесніку Круглянскага лясніцтва Таццяне МАЧОХІНАЙ і майстру лесу Асавецкага лясніцтва Сяргею ШУПІКАВУ. Шэраг працаўнікоў лясгаса атрымалі граматы Магілёўскага ДВЛГА і падзякі яго генеральнага дырэктара Уладзіміра РАЕЎСКАГА, а таксама ганаровыя граматы ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

Ад імя раённай улады віншаванні працаўнікам лясной гаспадаркі выказала намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА.

– Прыемна бачыць, наколькі цесна ваш калектыў паяднаны сяброўскімі сувязямі, – адзначыла Алена Міхайлаўна. – У гэтым ёсць не малы ўнёсак кіраўніцтва арганізацыі і асабіста Юрыя Іванавіча. Дзякуючы гэтай асаблівай атмасферы ў калектыве людзі і на працу прыходзяць з задавальненнем, і дасягаюць значных працоўных вышынь. На сённяшні дзень доля лясгаса ў фарміраванні эканомікі нашага раёна складае 12 %. Гэта вельмі сур’ёзны паказчык і ваша заслужанае дасягненне.

Алена Котасава падзякавала таксама за шэфскую дапамогу, якую лясгас аказвае арганізацыям сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы, а таксама ўручыла ганаровыя граматы райвыканкама ляснічаму Асавецкага лясніцтва Віталю ХОДАСУ і ўкладчыку піламатэрыялаў цэха па перапрацоўцы драўніны Але РАКУЦІНАЙ.

Шмат цёплых слоў адрасавала працаўнікам лясной сферы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўручыла Падзяку абкама галіновага прафсаюза працаўнікоў лесу і прыродакарыстання, а таксама памятны медаль і грашовую прэмію сакратару прыёмнай Святлане ПАНКОВАЙ, а грамату прэзідыума савета райаб’яднання прафсаюзаў і грашовы сертыфікат – лесніку Эсьмонскага лясніцтва Арамаісу ГАРБУЗАВУ.

За актыўны ўдзел у маладзёжным руху раёна падзякамі РК ГА “БРСМ” першы сакратар яго Марына ШАБУСАВА адзначыла Андрэя ПЛЕХАВА і Маргарыту НІКІЦЁНАК.

Таксама за дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў у вытворчай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам                  І клас памочніка ляснічага прысвоены Ігару БУГАЁВУ, ІІ клас майстра лесу – Юрыю ПЕХЦЕРАВУ і Сяргею КОСТУСЕВУ.

Ушанавалі падчас святочнага мерапрыемства ветэранаў працы, якія шмат гадоў шчыравалі ў лясгасе. Яны атрымалі кветкі і памятныя падарункі.

Пад апладысменты на сцэну запрасілі маладое папаўненне лясгаса. Сёлета ў дружны калектыў арганізацыі ўліліся 5 маладых спецыялістаў. Усе яны, дарэчы, ураджэнцы Бялыніччыны.

Падтрымала іх добрым словам напачатку працоўнага шляху старшыня прафсаюзнага камітэта лясгаса Наталля КОЗЫРАВА. Яна выказала спадзяванне, што хлопцы і дзяўчаты не расчаруюцца ў выбраных прафесіях. Ляснік Бялыніцкага лясніцтва Юлія ГАРБУЗАВА ад імя моладзі шчыра падзякавала за давер і паабяцала, што яны абавязкова яго апраўдаюць.

Музычныя і харэаграфічныя калектывы раённага Цэнтра культуры падарылі працаўнікам лесу прыгожыя творчыя нумары, але самым прыемным падарункам стала выступленне “зорак” беларускай эстрады – вакальна-інструментальнага ансамбля “Спадчына” і спявачкі Жаннет.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

  Фота аўтара.

Каталог TUT.BY

Установите flash!