Главная \ Новости \ Сустрэча пераможцаў раённага конкурсу “Працоўны семестр-2017”, прадстаўнікоў райкама ГА “БРСМ” і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшла ў прэс-цэнтры рэдакцыі газеты “Зара над Друццю”

Новости

« Назад

Сустрэча пераможцаў раённага конкурсу “Працоўны семестр-2017”, прадстаўнікоў райкама ГА “БРСМ” і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшла ў прэс-цэнтры рэдакцыі газеты “Зара над Друццю”  30.01.2018 08:11

Сустрэча пераможцаў раённага конкурсу “Працоўны семестр-2017”, прадстаўнікоў райкама ГА “БРСМ” і ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшла ў прэс-цэнтры рэдакцыі   газеты “Зара над Друццю”.  У час яе былі падведзены вынікі мінулагодняга працоўнага семестра, а таксама намечаны планы на бягучы год.

брсмлес2

– У 2017 годзе былі сфарміраваны 8 студатрадаў, у якіх працаваў 101 чалавек, 94 з іх ва ўзросце да 18 гадоў, – распавяла першы сакратар райкама БРСМ Наталля БАРОДЗЬКА. – У тым ліку 5 чалавек з сем`яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, і трое ўлікоўцаў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Па выніках мінулага года лепшым студатрадам вызначаны экалагічны атрад імя Героя Савецкага Саюза Б.Л. Хігрына СШ № 2. Лепшымі таксама названы яго камандзір Мікіта УСАЎ і камісар Дзіяна УЦЬКОВА. Лепшым куратарам атрада стала іх настаўнік Валянціна РЫТТАР. Лепшай прымаючай арганізацыяй – ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

– Кожны год кіраўніцтва лясгаса стараецца арганізаваць працу моладзі ў нашай установе на вышэйшым узроўні, – адзначыла намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Юлія КУДРАВЕЦ. – У бягучым годзе мы гатовы разгледзець усе прапановы і пажаданні маладога пакалення.

Таксама Юлія Леанідаўна расказала школьнікам, у якіх навучальных установах краіны яны могуць атрымаць вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю ў галіне лясной гаспадаркі.

брсмлес1

– Была вельмі задаволена высокай заработнай платай, калі яе атрымала, – адзначае Дзіяна Уцькова. – Акрамя таго, працоўны графік вельмі зручны: з дзевяці гадзін раніцы да абеду. Застаецца шмат вольнага часу, каб займацца сваімі справамі, адпачываць падчас канікул.

Дарэчы, рашэннем Магілёўскага аблвыканкама зацверджаны спіс прымаючых арганізацый на 2018 год. У яго ўвайшлі ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”, БУКП “Жылкамгас”, СВК “Калгас “Радзіма”, ААТ “Новая Друць”. Плануецца прыняць на працу 80 чалавек, але гэта не мяжа – іх можа быць значна больш.

– У нас ёсць галоўнае – патэнцыял і жаданне моладзі працаваць, таму спадзяемся, што ў гэтым годзе вынікі будуць нават лепшыя за папярэднія, – падкрэсліла Наталля Бародзька.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.


Новости
все новости
10 Августа 2018, 08:25
В эту субботу, 11 августа, на прямой связи с гражданами будет первый заместитель Министра лесного хозяйства Александр Кулик. Пообщаться с Александром Антоновичем можно будет с 9.00 до 12.00. Контактный телефон: 8 (017) 200-46-05.

Пресс-служба Минлесхоза
08 Августа 2018, 08:29
Сегодня в Министерстве лесного хозяйства состоялась пресс-конференция с участием национальной сборной вальщиков, которые победили на Мировом Чемпионате лесорубов в Норвегии.

Подробнее о событии — в репортаже телеканала "Беларусь-1"
Каталог TUT.BY

Установите flash!