Версия для слабовидящих
Вы можете связаться с нами:
Адрес:
Могилёвская область, г. Белыничи, ул. Советская, 48

Время работы: 8.00 – 17.00
Перерыв на обед: 13.00 – 14.00
Выходные дни: суббота, воскресенье
Главная \ Новости

Новости

АКЦИЯ «ЧИСТЫЙ ЛЕС» ПРОЙДЁТ В БЕЛАРУСИ 7 ОКТЯБРЯ  29.09.2017 14:45

chistiy2017 Мероприятие состоится по инициативе Министерства лесного хозяйства. Основная цель добровольной акции – привлечь внимание общественности к необходимости бережно относиться к лесу и не засорять его.

Ежегодно организации Минлесхоза направляют значительные силы и средства на работы по наведению порядка в лесном фонде. Вместе с тем, проблема несанкционированных свалок строительных и бытовых отходов, других посторонних предметов в лесах, примыкающих к автомобильным и железным дорогам, вокруг населенных пунктов, садоводческих товариществ и дачных кооперативов, на площадках отдыха и автостоянках по-прежнему остаётся актуальной.

В связи с этим Министерство лесного хозяйства призывает всех неравнодушных жителей нашей страны объединить усилия и внести свою лепту в наведение порядка: благоустроить лесной фонд, прилегающую к своим населённым пунктам территорию. Стать участником акции может каждый желающий. Для этого достаточно обратиться в любое лесничество и заявить о своем желании помочь в наведении порядка в лесу. Организации Министерства лесного хозяйства обеспечат всех участников мероприятия необходимым инвентарем.

К слову, акция «Чистый лес» в Беларуси стала уже традиционной. Впервые она была проведена в 2010 году, и за это время её участниками стали десятки тысяч добровольцев. Мероприятие активно поддерживается местными исполнительными органами власти, государственными, общественными и коммерческими организациями, школами, высшими учебными заведениями и другими организациями республики.




1 октября - День пожилого человека  29.09.2017 08:43

 

Дорогие пенсионеры лесхоза, ветераны труда! Поздравляем вас с Днём пожилого человека!

В Международный день пожилых людей желаем вам улыбок, добра и человеческого тепла. Пусть каждый будет одарен вниманием и пониманием родных, заботой и душевностью. Долгих вам лет жизни, здоровья и мира в душе. За вашу жизнь вы сделали так много, что заслуживаете уважения, достатка и благополучия. Счастья вам!

Бесценен опыт золотой. logo_1okt
Пусть серебро виски покрыло —
В душе вы молоды всегда,
И в этом тоже ваша сила.

Сегодня поздравляем вас,
Здоровья крепкого желаем,
Вниманья близких и друзей.
Вас ценим, любим, уважаем.

 






У аграгарадку Іскра адбылося свята-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна “Дажынкі-2017”  25.09.2017 15:31

16 верасня ў аграгарадку Іскра адбылося свята-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі раёна “Дажынкі-2017”.

Безимени-1

Нельга не адзначыць тое, што работнікі ААТ “Аграсэрвіс”, працаўнікі вытворчых і сацыяльных інфраструктур Ланькаўскага сельсавета самым сур’ёзным чынам аднесліся да выканання цыклу падрыхтоўчых работ да гэтага агульнараённага свята, выніковага мерапрыемства хлебаробскай справы. Дажынкі – вянец галоўнага клопату не толькі аграрыяў, вяскоўцаў, але і ўсіх. Нездарма кажуць, што калі ёсць хлеб, то і дом тады багаты.

Дый надвор’е ў гэты суботні дзень не падвяло: было цёпла, сонечна, светла.

Адкрылі свята, галоўная сцэна якога размясцілася на падворку Іскраўскай базавай школы, яскравае выступленне юных барабаншчыц і песня “Радзіма мая дарагая” ў выкананні Уладзіслава КАРАЛЁНКА і Дзяніса ДЗЕРАВЯШКІНА з вынасам дажыначнага снопа.

Пасля гэтага пад гукі Дзяржаўнага гімна лепшыя з лепшых удзельнікаў сёлетняга жніва – старшыя камбайнеры Мікалай ДАРЭЧКІН (СВК     “Калгас “Радзіма”) і Сяргей ПЛЕХАЎ (ААТ “Новая Друць”), вадзіцель Аляксандр ЧАЙКОЎСКІ (ААТ “Бялынічы”) узнялі, адпаведна, сцягі Беларусі, Магілёўскай вобласці і Бялынічаў.

На свяце аграрыяў раёна прысутнічалі таксама і ганаровыя госці: намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр АДАМАЎ, сенатар Анатоль ДРАЗДОЎ, генеральны дырэктар абласнога Дзяржплемпрадпрыемства Віктар ВІТКОЎСКІ, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Раіса ЛЫЧКОЎСКАЯ, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь ШПАКОЎСКІ, кіраўнікі гаспадарак, прадпрыемстваў, устаноў раёна, ветэраны працы.

У сваім звароце да прысутных старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА адзначыў, што сёлетні агульны каравай Бялыніччыны, без уліку грэчкі і кукурузы, склаў 48 тысяч 603 тоны. У сярэднім, з кожнага гектара хлебнай нівы раёна сабрана па 36,3 цэнтнера зерня. Сапраўды рэкордны ўраджай збожжа сёлета вырасцілі хлебаробы СВК “Калгас “Радзіма”, дзе агульны намалот склаў больш за 21 тысячу тон зерня пры ўраджайнасці 62,5 цэнтнера з гектара.

-Аляксандр ЛАПАЦЕНТАЎ і гаспадарка, якую ён узначальвае, – сказаў кіраўнік раёна, – з’яўляюцца для ўсіх нас флагманамі. СВК “Калгас “Радзіма” на працягу апошніх гадоў спакойна дэманструе стабільны рост у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці.

Старшыня райвыканкама выказаў словы падзякі аграрыям за іхнюю стараннасць, руплівасць, любоў да зямлі і адданасць сваёй справе. Таксама ўдзячныя словы ён адрасаваў кіраўнікам і работнікам гарадскіх прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый, якія аказалі дапамогу сельгаспрадпрыемствам на перыяд уборачных работ.

Падзяку за граматнае кіраўніцтва, уменне з’яднаць і мабілізаваць калектыў Мікалай Кадаценка адрасаваў і кіраўнікам усіх сельскіх гаспадарак.

У святочнай атмасферы старшыні райвыканкама пад бурныя апладысменты быў уручаны апошні, дажыначны, сноп сёлетняга жніва.

Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Адамаў павіншаваў ўсіх прысутных са святам, паспяховым завяршэннем жніва, дасягнутымі высокімі вынікамі і ўручыў Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама трактарысту СВК “Калгас “Радзіма” Генадзю КУЛАКОЎСКАМУ, падзякі – вадзіцелю ААТ “Бялынічы” Аляксандру Чайкоўскаму і старшаму камбайнеру СВК “Калгас “Радзіма” Мікалаю Дарэчкіну. Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама адзначана эфектыўная праца падчас уборачных работ, гаспадарлівасць і руплівасць вадзіцеля ААТ “Новая Друць” Міхаіла КАДАЦЕНКІ, механізатараў СВК “Калгас “Радзіма” Юрыя САРОКІНА і Яўгена БАЛЬШАКОВА.

Дажынкі без каравая, што вяселле без нявесты. Вось і наступіў адзін са знакавых момантаў раённага свята: складанне агульнага караваю Бялыніччыны з караваеў гаспадарак. Хлебны каравай СВК “Калгас “Радзіма” прадставіў удзельнікам свята галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН, ААТ “Новая Друць” – вадзіцель Васіль ДОЛГІ, райаграпрамтэхзабеспячэння – галоўны аграном Дзмітрый КАТКОЎ, ААТ “Аграсэрвіс” – яго каляжанка Анастасія СТАРАВОЙТАВА, ААТ”Бялынічы” – намеснік дырэктара Раман КАЛЫВАНАЎ. Атрыманы такім чынам раённы каравай 2017 года прадставілі ўдзельнікам свята маладыя хлебаробы Яўген ШАЛКОЎСКІ і Аляксандр КУРАНЦОЎ (СВК “Калгас “Радзіма”), Аляксандр БЕЛАХВОСТАЎ (ААТ “Новая Друць”).

Затым дзяўчаты, апранутыя ў нацыянальныя строі, вынеслі для пачастунку духмяныя пірагі, якія выпеклі з мукі новага ўраджаю збожжа кулінары райспажыўтаварыства.

Пасля гэтага пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання і ўшанавання пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур у бягучым годзе (адпаведнае рашэнне райвыканкама надрукавана ў папярэднім нумары “Зары над Друццю”). Заслужаныя нялёгкай працай у гарачы час жніва дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі ўсім героям сёлетніх уборачных работ пад сардэчныя, гарачыя апладысменты прысутных уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Кадаценка.

Па добрай традыцыі, што склалася ў нашым раёне, менавіта на свяце-кірмашы “Дажынкі” абвяшчаюцца і вынікі конкурсу на званне лепшы сельскі падворак маладой сям’і, які праводзіцца пад патранажам райкама ГА “БРСМ”. Сёлета перамогу здабылі маладыя сем’і Аляксандра і Вольгі ШАРОВЫХ (першае месца) і Сяргея і Іны ЧАЛНАКОВЫХ (другое месца). Заслужаныя ўзнагароды маладым сем’ям-пераможцам уручыла кіраўнік райкама маладзёжнай арганізацыі Наталля БАРОДЗЬКА.

Начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Генадзь Шпакоўскі сардэчна павіншаваў хлебаробаў раёна і ўсіх прысутных на свяце ў аграгарадку Іскра з паспяховым завяршэннем уборкі збожжавых культур, высокім ураджаем, адзначыўшы, што СВК “Калгас “Радзіма” па ўраджайнасці зерня ўвайшоў у першую пяцёрку гаспадарак Магілёўшчыны. Ад імя 75-тысячнай арганізацыі прафсаюза аграрыяў вобласці ён падарыў старшыні райвыканкама каштоўнае і ўнікальнае выданне – царкоўную кнігу “Добролюбие”.

Заключным момантам урачыстай цырымоніі ўшанавання герояў сёлетняга жніва стала аб’яўленне падзяк райкама прафсаюза работнікаў АПК. Лідар раённага прафсаюза аграрыяў Станіслаў БУРКО са сцэны свята сардэчна аб’явіў іх камбайнерам СВК “Калгас “Радзіма” Івану АЎТУШЭНКУ і Васілю ЛЯНЬКОВУ, вадзіцелю ААТ “Аграсэрвіс” Ігару ШАЧКО.

На працягу святочнага мерапрыемства пераможцаў жніва цудоўнымі песнямі і танцамі віталі творчыя калектывы раёна. А завяршыла свята канцэртная праграма мастацкай самадзейнасці.

Таксама ў гэты дзень у аграгарадку Іскра прайшоў кірмаш, на якім пакупніку была шырока прапанавана сельскагаспадарчая прадукцыя бялыніцкіх гаспадарак, райспажыўтаварыства, працавалі падворкі ўсіх сельсавета, дзейнічалі разнастайныя выставы.

Свята ўдалося на славу і прайшло на самай высокай ноце ўрачыстага пазітыву! А іначай і быць не магло, бо хлеб – гэта наша жыццё.

DSC_2084

DSC_2083

DSC_2086




Страницы: [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [ 6 ] [ 7 ] [ 8 ] [ 9 ] [ 10 ] [ 11 ] [ 12 ] [ 13 ] [ 14 ] [ 15 ] [ 16 ] [ 17 ] [ 18 ] [ 19 ] [ 20 ] [ 21 ] [ 22 ] [ 23 ] [ 24 ] [ 25 ] [ 26 ] [ 27 ] [ 28 ] 29 [ 30 ] [ 31 ] [ 32 ] [ 33 ] [ 34 ] [ 35 ] [ 36 ] [ 37 ] [ 38 ] [ 39 ] [ 40 ] [ 41 ] [ 42 ] [ 43 ] [ 44 ] [ 45 ] [ 46 ] [ 47 ] [ 48 ] [ 49 ] [ 50 ] [ 51 ] [ 52 ] [ 53 ] [ 54 ] [ 55 ] [ 56 ] [ 57 ] [ 58 ] [ 59 ] [ 60 ] [ 61 ] [ 62 ] [ 63 ] [ 64 ] [ 65 ] [ 66 ] [ 67 ] [ 68 ] [ 69 ] [ 70 ] [ 71 ] [ 72 ] [ 73 ] [ 74 ] [ 75 ] [ 76 ] [ 77 ] [ 78 ] [ 79 ] [ 80 ] [ 81 ] [ 82 ] [ 83 ] [ 84 ] [ 85 ] [ 86 ] [ 87 ] [ 88 ] [ 89 ] [ 90 ] [ 91 ] [ 92 ] [ 93 ] [ 94 ] [ 95 ] [ 96 ] [ 97 ] [ 98 ] [ 99 ] [ 100 ] [ 101 ] [ 102 ] [ 103 ] [ 104 ]
Новости
все новости
15 Февраля 2019, 09:02

В целях привлечения внимания общественности к необходимости бережного отношения к лесному фонду, а также усиления роли средств массовой информации в формировании положительного имиджа лесной отрасли, Министерство лесного хозяйства объявило о проведении конкурса на лучшее освещение в средствах массовой информации и социальных сетях лесной тематики и деятельности Министерства лесного хозяйства (далее - Конкурс).

Сроки проведения конкурса - с 5 февраля по 6 сентября 2019 года.

Конкурс проводится по следующим номинациям:

"За серию публикаций в интернете" (участвуют авторы материалов, опубликованных на сайтах новостных порталов, информагентств и т.д.);

"За продвижение лесной тематики в социальных сетях" (участвуют авторы аккаунтов в социальных сетях, активно освещающих жизнь лесной отрасли);

"За лучший материал на радио и телевидении" (участвуют авторы сценариев теле-, радиопрограмм);

"За лучший фото- и (или) видеоматериал" (участвуют авторы опубликованных, вышедших в эфир фото- и (или) видеоматериалов);

"За лучшее освещение лесной тематики в печатных средствах массовой информации" (участвуют авторы печатных публикаций в районных, областных и республиканских СМИ);

"За многолетнее и эффективное сотрудничество" (участвуют редакции районных, областных и республиканских печатных и электронных СМИ).

Победителям по номинациям присуждаются дипломы и памятные призы.

Для участия направьте до 15 августа в адрес Могилёвского ГПЛХО (mplho@tut.by) заявку (письмо с пометной "КОНКУРС СМИ") на участие в конкурсе, а также материалы или их заверенные копии, опубликованные, вышедшие в эфир или размещенные в сети интернет в период с 5 февраля до 15 августа 2019 года.

 

Каталог TUT.BY

Установите flash!