Версия для слабовидящих
Главная \ Новости

Новости



Ушанавалі захавальнікаў лясных багаццяў  19.09.2019 16:05

У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры  прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня работнікаў лесу.

Гэта свята аб’яднала ў сабе прадстаўнікоў розных прафесій: інжынераў, эканамістаў, бухгалтараў, вадзіцеляў, станочнікаў, леснікоў, вальшчыкаў і майстроў лесу, трактарыстаў, аграномаў-селекцыянераў…

Як адзначыў дырэктар ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юрый ЗАБЛОЦКІ, зараз у лясной галіне Беларусі працуюць больш за 37 тысяч работнікаў, а калі ўлічыць іншыя прафесіі, звязаныя з перапрацоўкай тых рэсурсаў, якія дае лес, то гэты лік перасягае 100 тысяч. Юрый Іванавіч выказаў усяму калектыву лясгаса словы шчырай падзякі за  адданасць лясной сферы і шчырую працу, якая мацуе дабрабыт арганізацыі. Затым ён уручыў заслужаныя ўзнагароды Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі бухгалтару Кіраўскага лясніцтва Галіне БЕДНАЙ – грамату і грашовую прэмію, а лесаводу лесагадавальніка Уладзіславу ПЯТКЕВІЧУ і вадзіцелю Яўгену МІНЧУКУ – падзякі міністра лясной гаспадаркі і грашовыя прэміі.

Нагрудныя знакі адзнакі 10 і 20 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове краіны дырэктар лясгаса ўручыў лесніку Круглянскага лясніцтва Таццяне МАЧОХІНАЙ і майстру лесу Асавецкага лясніцтва Сяргею ШУПІКАВУ. Шэраг працаўнікоў лясгаса атрымалі граматы Магілёўскага ДВЛГА і падзякі яго генеральнага дырэктара Уладзіміра РАЕЎСКАГА, а таксама ганаровыя граматы ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”.

Ад імя раённай улады віншаванні працаўнікам лясной гаспадаркі выказала намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА.

– Прыемна бачыць, наколькі цесна ваш калектыў паяднаны сяброўскімі сувязямі, – адзначыла Алена Міхайлаўна. – У гэтым ёсць не малы ўнёсак кіраўніцтва арганізацыі і асабіста Юрыя Іванавіча. Дзякуючы гэтай асаблівай атмасферы ў калектыве людзі і на працу прыходзяць з задавальненнем, і дасягаюць значных працоўных вышынь. На сённяшні дзень доля лясгаса ў фарміраванні эканомікі нашага раёна складае 12 %. Гэта вельмі сур’ёзны паказчык і ваша заслужанае дасягненне.

Алена Котасава падзякавала таксама за шэфскую дапамогу, якую лясгас аказвае арганізацыям сельскай гаспадаркі і сацыяльнай сферы, а таксама ўручыла ганаровыя граматы райвыканкама ляснічаму Асавецкага лясніцтва Віталю ХОДАСУ і ўкладчыку піламатэрыялаў цэха па перапрацоўцы драўніны Але РАКУЦІНАЙ.

Шмат цёплых слоў адрасавала працаўнікам лясной сферы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўручыла Падзяку абкама галіновага прафсаюза працаўнікоў лесу і прыродакарыстання, а таксама памятны медаль і грашовую прэмію сакратару прыёмнай Святлане ПАНКОВАЙ, а грамату прэзідыума савета райаб’яднання прафсаюзаў і грашовы сертыфікат – лесніку Эсьмонскага лясніцтва Арамаісу ГАРБУЗАВУ.

За актыўны ўдзел у маладзёжным руху раёна падзякамі РК ГА “БРСМ” першы сакратар яго Марына ШАБУСАВА адзначыла Андрэя ПЛЕХАВА і Маргарыту НІКІЦЁНАК.

Таксама за дасягненне высокіх працоўных паказчыкаў у вытворчай дзейнасці і ў сувязі з прафесійным святам                  І клас памочніка ляснічага прысвоены Ігару БУГАЁВУ, ІІ клас майстра лесу – Юрыю ПЕХЦЕРАВУ і Сяргею КОСТУСЕВУ.

Ушанавалі падчас святочнага мерапрыемства ветэранаў працы, якія шмат гадоў шчыравалі ў лясгасе. Яны атрымалі кветкі і памятныя падарункі.

Пад апладысменты на сцэну запрасілі маладое папаўненне лясгаса. Сёлета ў дружны калектыў арганізацыі ўліліся 5 маладых спецыялістаў. Усе яны, дарэчы, ураджэнцы Бялыніччыны.

Падтрымала іх добрым словам напачатку працоўнага шляху старшыня прафсаюзнага камітэта лясгаса Наталля КОЗЫРАВА. Яна выказала спадзяванне, што хлопцы і дзяўчаты не расчаруюцца ў выбраных прафесіях. Ляснік Бялыніцкага лясніцтва Юлія ГАРБУЗАВА ад імя моладзі шчыра падзякавала за давер і паабяцала, што яны абавязкова яго апраўдаюць.

Музычныя і харэаграфічныя калектывы раённага Цэнтра культуры падарылі працаўнікам лесу прыгожыя творчыя нумары, але самым прыемным падарункам стала выступленне “зорак” беларускай эстрады – вакальна-інструментальнага ансамбля “Спадчына” і спявачкі Жаннет.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

  Фота аўтара.






Поздравление с наступающим Днём работников леса  11.09.2019 16:37

Заблоцкий2 Паважаныя калегі, а таксама ветэраны лясной гаспадаркі!                        

Віншую Вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!

Лясная галіна - гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі. Ад стаўлення да лесу кожнага з нас залежыць многае. Лясной галіной аб'яднаны і тыя, хто аднаўляе наша «зялёнае багацце» і, хто яго перапрацоўвае. Беражлівыя адносіны да лесу - гэта, перш за ўсё, беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць на гэтай зямлі.

Лес з'яўляецца найважнейшым прыродным рэсурсам. 
Таму ўсім нам неабходна ствараць умовы для таго, 
каб здолець разумна распарадзіцца гэтым багаццем, 
захаваць яго для сябе і для нашых нашчадкаў. 

Прысвяціўшы жыццё лясной прафесіі, 
вы сваёй высакароднай дзейнасцю 
памнажаеце лясныя насаджэнні, 
спрыяеце іх рацыянальнаму выкарыстанню.
Жадаю, каб ваша праца прыносіла самыя лепшыя ўсходы! 
А лясная гаспадарка развівалася паспяхова і дынамічна. 
Здароўя, дабрабыту, аптымізму і выдатнага настрою!

                                                  

Дырэктар  ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас”  Ю.І.Заблоцкі




Страницы: [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [ 6 ] [ 7 ] [ 8 ] [ 9 ] [ 10 ] [ 11 ] [ 12 ] [ 13 ] [ 14 ] [ 15 ] [ 16 ] [ 17 ] [ 18 ] [ 19 ] [ 20 ] [ 21 ] [ 22 ] [ 23 ] [ 24 ] [ 25 ] [ 26 ] [ 27 ] [ 28 ] [ 29 ] [ 30 ] [ 31 ] [ 32 ] [ 33 ] [ 34 ] 35 [ 36 ] [ 37 ] [ 38 ] [ 39 ] [ 40 ] [ 41 ] [ 42 ] [ 43 ] [ 44 ] [ 45 ] [ 46 ] [ 47 ] [ 48 ] [ 49 ] [ 50 ] [ 51 ] [ 52 ] [ 53 ] [ 54 ] [ 55 ] [ 56 ] [ 57 ] [ 58 ] [ 59 ] [ 60 ] [ 61 ] [ 62 ] [ 63 ] [ 64 ] [ 65 ] [ 66 ] [ 67 ] [ 68 ] [ 69 ] [ 70 ] [ 71 ] [ 72 ] [ 73 ] [ 74 ] [ 75 ] [ 76 ] [ 77 ] [ 78 ] [ 79 ] [ 80 ] [ 81 ] [ 82 ] [ 83 ] [ 84 ] [ 85 ] [ 86 ] [ 87 ] [ 88 ] [ 89 ] [ 90 ] [ 91 ] [ 92 ] [ 93 ] [ 94 ] [ 95 ] [ 96 ] [ 97 ] [ 98 ] [ 99 ] [ 100 ] [ 101 ] [ 102 ] [ 103 ] [ 104 ] [ 105 ] [ 106 ] [ 107 ] [ 108 ] [ 109 ] [ 110 ] [ 111 ] [ 112 ] [ 113 ] [ 114 ] [ 115 ] [ 116 ] [ 117 ] [ 118 ] [ 119 ] [ 120 ] [ 121 ] [ 122 ] [ 123 ] [ 124 ] [ 125 ] [ 126 ] [ 127 ] [ 128 ] [ 129 ] [ 130 ] [ 131 ] [ 132 ] [ 133 ] [ 134 ] [ 135 ] [ 136 ] [ 137 ] [ 138 ] [ 139 ] [ 140 ] [ 141 ] [ 142 ] [ 143 ] [ 144 ] [ 145 ] [ 146 ] [ 147 ] [ 148 ] [ 149 ] [ 150 ] [ 151 ] [ 152 ] [ 153 ] [ 154 ] [ 155 ] [ 156 ] [ 157 ] [ 158 ] [ 159 ] [ 160 ] [ 161 ]
Новости
все новости
03 Марта 2021, 16:33

Весна уже на пороге, а значит скоро, можно будет полакомиться необычным и полезным напитком, берёзовым соком.

ГЛХУ "Белыничский лесхоз" скоро приступит  к заготовке березового сока. Всего планируется собрать 320 тонн березового сока.

В каждом лесничестве Белыничского лесхоза определены участки леса, предназначенные для заготовки березового сока.
Лесничествами также будет осуществляться реализация населению заготовленного березового сока. Что бы приобрести его, вам необходимо позвонить в ближайшее лесничество для уточнения наличия необходимого вам объёма заготовленного сока, после этого приехать в лесничество и оплатить.
      Для заготовки березового сока для личных нужд граждане обязаны обращаться в лесничество либо к мастеру леса по месту жительства для указания им участков, предназначенных для заготовки сока, проведения инструктажа о правилах подсочки и при необходимости, оказания помощи в ее осуществлении.
Заготовка березового сока гражданами должна производиться под контролем работников лесной охраны во избежание нарушения технологии подсочки.
Приобрести сок в розлив можно будет по цене 0,21 рублей за
1 литр в лесхозе и лесничествах, а так же в 5 литровой ёмкость по цене 1,80 рублей.

Также напоминаем, что согласно статье 15.26 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях, нарушение установленных сроков, применение запрещенных средств и методов сбора древесного сока либо иное нарушение правил сбор влекут предупреждение или наложение штрафа в размере до 20 б.в., на индивидуального предпринимателя - до 100 б.в., а на юридическое лицо – до 500 б.в.

 
01 Марта 2021, 12:43

Публикуем график прямых телефонных линий, проводимых в марте 2021 года руководством Министерства лесного хозяйства во исполнение подпункта 1.2 пункта 1 Указа Президента Республики Беларусь от 23.03.2015 № 135.

ФИО, должность

Дата

проведения

Время

проведения

Номер

телефона

ШАТРАВКО

Валентин Геннадьевич,

первый заместитель Министра лесного хозяйства

 

13.03.2021

20.03.2021

 

 

900–1200

200 46 05

КРЕЧ

Владимир Иванович,

заместитель Министра лесного хозяйства

 

 

06.03.2021

27.03.2021

 

900–1200

200 46 09


Пресс-служба Минлесхоза  
Каталог TUT.BY

Установите flash!