Акурат на мінулую суботу прыпаў заключны этап рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”. Да слова сказаць, сёлета яна прайшла ў дзясяты раз і прысвячалася ліквідацыі наступстваў разгулу прыроднай стыхіі, што адбылася ў ліпені мінулага года. Наш раён ураган абмінуў, не нарабіўшы вялікай шкоды, але праца добраахвотным лесапасадчыкам знайшлася. Па словах галоўнага ляснічага лясгаса Сяргея ЦЯГЛІКА, сёлета запланавана пасадзіць лес на 390-гектарнай плошчы, у тым ліку і на 150 ветравальных гектарах. Бялыніцкія лесаводы таксама аказваюць дапамогу калегам з Чэрвеньскага лясгаса. Цягам мінулага пасляўраганнага перыяду там яны расчышчалі бураломныя масівы, нарыхтоўвалі драўніну. А зараз на 28 ачышчаных гектарах высадзяць сеянцы лясных культур.
Рэспубліканская акцыя “Тыдзень лесу” прайшла ва ўсіх лясніцтвах лясгаса, актыўны ўдзел у ёй прынялі не толькі работнікі лесагаспадарчай галіны, але і неабыякавыя да роднай прыроды працоўныя калектывы і асобныя людзі. Напрыклад, свой уклад у аднаўленне лесу ўнеслі супрацоўнікі РАНС, некаторыя прадпрымальнікі, многія школьнікі і педагогі і іншыя.
– Наш лес, прыродныя багацці, – адзначыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег ЧЫКІДА, які прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу”, што праходзіла на тэрыторыі Свяцілавіцкага ляс-ніцтва каля вёскі Няропля (квартал 32, выдзел 56), – гэта агульнанацыянальны здабытак, які неабходна памнажаць.
Разам з ім папрацаваць сюды прыехалі з Магілёва кіраўнікі і спецыялісты аблсельгасхарчу, Магілёўскага ДВЛГА на чале з генеральным дырэктарам Уладзімірам РАЕЎСКІМ, шэрагу абласных структур сельскагаспадарчай галіны, а таксама работнікі Свяцілавіцкага лясніцтва і лясгаса. Далучыўся да яе і старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА.
На перададзеным лясгасу ўчастку зямлі плошчай у 2,7 гектара ўдзельнікі акцыі высадзілі сеянцы сасны. На ім яны таксама заклалі з саджанцаў бярозы мемарыяльную пасадку ў выглядзе вялікай лічбы 10, акаймаваную сасновымі насаджэннямі. Як патлумачыў журналісту У. Раеўскі, гэта пасадка прысвячаецца дзесяцігадоваму юбілею правядзення ў Беларусі штогадовай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу”, і гэта бярозавая дзясятка будзе бачна з аўтатрасы М4 і з вышыні птушынага палёту.
– Едучы ў Мінск з дзецьмі, – сказаў адзін з удзельнікаў акцыі свайму напарніку, – буду заўсёды гаварыць ім, што гэты лес садзіў і я. Ёсць падстава для асабістага гонару!
Такім чынам, усё тое, што было зроблена добраахвотна і за сёлетні перыяд правядзення рэспубліканскай юбілейнай акцыі “Тыдзень лесу”, будзе заўважана і праз стагоддзе.
Пачынаючы з першага дня правядзення месячніка чысціні, выкананы значны аб’ём работ па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні паселішчаў, дызайнерскім і эстэтычным афармленні вуліц, будынкаў, іх тэрыторый, месц агульнага выкарыстання. Але прыбрана яшчэ далёка не ўсё. Як не завяршыўся яшчэ і сам месячнік. А практыка правядзення агульнараённых суботнікаў чысціні і добраўпарадкавання, агульных санітарных дзён (чацвер) будзе прадоўжана.
Чысціня – гэта такая рэч, якую пастаянна трэба падтрымліваць. Тады заўсёды ўтульна, камфортна будзе і самому, і тваім гасцям.
Міхась КАРПЕЧАНКА.
Завершилась республиканская добровольная акция "Неделя леса - 2017". Подведем некоторые итоги проведения этой акции в нашем лесхозе.
Акция проходила в течение недели, с 1 по 8 апреля. Всего в акции приняло участие 526 человек, в том числе 350 работников лесхоза, 60 школьников и студентов, 20 работников райисполкома, 36 представителей различных общественных организаций.
В ходе акции создано 10 участков лесных культур на площади 27,9 га, а на площади 4 га проведено дополнение лесных культур. Также были отремонтированы места отдыха (5 штук), выполнено благоустройство на площади 10 га, а также выполнена очистка захламленности на площади свыше 40 га леса, с которых убрано почти 20 куб. метров мусора.
Благодарим всех принимавших участие в акции!
Новая форма справки о количестве заготовленной древесины опубликована на налем сайте в разделе Информация для лесопользователей
Страницы: [ 1 ] [ 2 ] [ 3 ] [ 4 ] [ 5 ] [ 6 ] [ 7 ] [ 8 ] [ 9 ] [ 10 ] [ 11 ] [ 12 ] [ 13 ] [ 14 ] [ 15 ] [ 16 ] [ 17 ] [ 18 ] [ 19 ] [ 20 ] [ 21 ] [ 22 ] [ 23 ] [ 24 ] [ 25 ] [ 26 ] [ 27 ] [ 28 ] [ 29 ] [ 30 ] [ 31 ] [ 32 ] [ 33 ] [ 34 ] [ 35 ] 36 [ 37 ] [ 38 ] [ 39 ] [ 40 ] [ 41 ] [ 42 ] [ 43 ] [ 44 ] [ 45 ] [ 46 ] [ 47 ] [ 48 ] [ 49 ] [ 50 ] [ 51 ] [ 52 ] [ 53 ] [ 54 ] [ 55 ] [ 56 ] [ 57 ] [ 58 ] [ 59 ] [ 60 ] [ 61 ] [ 62 ] [ 63 ] [ 64 ] [ 65 ] [ 66 ] [ 67 ] [ 68 ] [ 69 ] [ 70 ] [ 71 ] [ 72 ] [ 73 ] [ 74 ] [ 75 ] [ 76 ] [ 77 ] [ 78 ] [ 79 ] [ 80 ] [ 81 ] [ 82 ] [ 83 ] [ 84 ] [ 85 ] [ 86 ] [ 87 ] [ 88 ] [ 89 ] [ 90 ] [ 91 ] [ 92 ] [ 93 ] [ 94 ] [ 95 ] [ 96 ] [ 97 ] [ 98 ] [ 99 ] [ 100 ] [ 101 ] [ 102 ] [ 103 ] [ 104 ]