Версия для слабовидящих
Главная \ Новости \ Перспектыўны накірунак

Новости

« Назад

Перспектыўны накірунак  16.04.2015 08:51

Вядзенне лясной гаспадаркі па фінскай мадэлі стала адным з галоўных арыенціраў для беларускіх лесаводаў на бліжэйшую перспектыву. Вопыт замежных калег павінен удасканаліць ва ўласную мадэль вядзення лясной гаспадаркі. Дасюль у чыстым выглядзе фінскі вопыт прымяніць не ўдалося ні адной краіне. Аднак паспяхова пачалі рэалізоўваўць, у прыватнасці ў Беларусі, некаторыя яго напрамкі. Напрыклад, вырошчванне пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай.

Другі год фінская мадэль пры правядзенні лесаадднаўленчых работ выкарыстоўваецца і ў Бялыніцкім лясгасе.

БудкевичАб прынцыпе новай тэхналогіі карэспандэнт раёнкі пагутарыла з інжынерам па лесааднаўленні і міліярацыі лясгаса Ганна Будкевіч.

- Ганна Віктараўна, скажыце, калі ласка, чым адрозніваюцца папярэдняя тэхналогія вырошчвання пасадачнага матэрыялу і мадэль “Фінляндыя”?

- Дагэтуль усё насенне высялася ў адкрыты грунт. Догляд патрабаваў вялікай працы людзей і тэхнічных затрат. А гэта сяўба насення і карпатлівы догляд за яго ўсходам: ручная праполка, рыхленне глебы, прафілактычная апрацоўка супраць хвароб, унясенне разнастайных угнаенняў і іншае. Адметна тое, што ўсе гэтыя работы ажыццяўляліся на значных пасяўных плошчах.

Адрозненне ж новай тэхналагічнай мадэлі “Фінляндыя” заключаецца ў тым, што вырошчванне аднагадовых сеянцаў хвойных парод праходзіць у касетах з жорсткай пластмасы па 64 і 35 ячэек. Яны маюць вертыкальныя шчыліны і накіравальныя рэбры па баках ячэек, якія спрыяюць найбольш натуральнаму і правільнаму развіццю каранёвай сістэмы. Карані моцна разгаліноўваюцца і падвяргаюцца “паветранай апрацоўцы”, якая, у сваю чаргу, садзейнічае стварэнню актыўных каранёвых кончыкаў, гатовых да росту пры перасадцы сеянцаў. Бакавыя шчыліны таксама прадухіляюць недахоп кіслароду ў тарфяным камячку ячэйкі і адначасова выконваюць ролю дрэнажу пры празмерным паліванні.

Что ж да высявання насення ў касеты, то яно ажыццяўляецца на спецыялізаваенай лініі высеву, якая ўключае ўсе неабходныя працэсы для вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Адпаведныя прадпрыемствы маюцца ў кожнай вобласці нашай краіны, у тым ліку ў Магілёве, дзе і ажыццяўляецца сяўба насення для нашага лясгаса. Пасля гэтага запоўненыя касеты змяшчаюцца ў цяпліцы лесагадавальніка, што ў аграгарадку Цяхцін, дзе, напрыклад, сасна і дуб знаходзяцца да моманту іх перасадкі ў лясныя культуры. А вось елка перамяшчаюць на спецыяльна падрыхтаваную пляцоўку тэрмінам на 1 год для яе дарошчвання.

Поспех прарастання максімальнай колькасці насення галоўным чынам залежыць ад прыгатавання пажыўнага субстрату, асноўным кампанентам якога з’яўляецца верхавы торф. Чаму менавіта ён? У адрозненне ад прыроднай глебы, якая з’яўляецца не лепшым асяроддзем для прарастання насення і развіцця ўсходаў драўняных раслін у цяпліцы, верхавы торф мае спрыяльны для раслін водна-паветраны рэжым і з'яўляецца добрым антысептыкам. У ім утрымліваецца вялікая колькасць злучэнняў і рэчываў, якія выступаюць як стымулятары росту. Пры вырошчванні пасадачнага матэрыялу ў цяпліцах вельмі важна адсочваць водны і тэмпературны рэжымы. У лесагадавальніку адпаведныя ўмовы створаны.

- Раскажыце падрабязней аб мінулагоднім вопыце прымянення інавацыйнай тэхналогіі і яго выніках у параўнанні з вырошваннем саджанцаў дрэў у адкрытым грунце.

- Летась па дадзенай тэхналогіі ў лясгасе былі вырашчаны 57 200 саджанцаў еўрапейскай елкі і 8100 – сасны з прыжывальнасцю іх, прыкладна, 64 і 80%. А вось 100 % склала прыжывальнасць чарэшчатага дуба: з 5000 штук яго жалудоў вырасла такая ж колькасць саджанцаў. Сёлета плануем вырасціць137 000 саджанцаў яліны, а гэта амаль у 2,5 разы больш за мінулагодні паказчык, звыш 30 000 сеянцаў дуба і 25 000 -- сасны, што ў трое больш, чым у 2014 годзе.

Праграма вырошчвання пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай разлічана да 2020 года і патрабуе выкарыстоўваць 30% КЗС ад агульнай плошчы пасадкі.

Бялынiцкая грамадска-палiтычная газета "Зара над Друццю"


Новости
все новости
14 Октября 2020, 09:18

Дорогие коллеги! Поздравляю вас с Днем матери! Пусть ваши поступки никогда не остаются незамеченными, а ваш труд всегда ценят. Пусть ваши дети вас радуют, а семья всегда будет вашей тихой гаванью и надежной крепостью! Здоровья вам, сил и терпения! С Днем матери!

Директор ГЛХУ "Белыничский лесхоз" Ходос А.Н.

12 Октября 2020, 16:55

 №

п.п

Лесничество

Место и время сбора

участников

Расположение объекта

работ

Ответственный за проведение

1

Белыничское лесничество

Белыничское лесничество, ул.Задрутская

8-00

д. Березовка,53 кв., кв.82 уборка мусора;

кв.31 выд15 дополнение л/к

Лесничий: Храмцов Андрей Сергеевич

8-0232-72-384

2

Кировское лесничество

Кировское лесничество

агр.Заполье 8-00

д. Маковка, место отдыха уборка мусора;

кв.66 дополнение л/к

Лесничий: Шевцов Юрий Михайлович

8-0232-38-732

3

Дручанское лесничество

Дручанское лесничество

дер.Городище

8-00

кв. 128 (ст.Друть) уборка мусора вокруг садового товарищества «Друть»; кв.121 дополнение л/к;

 кв.81 уборка промсклада

Лесничий : Кавтунов Аркадий Николаевич

8-0222-30-65-06

4

Эсьмонское лесничество

Эсьмонское лесничество дер.Эсьмоны

8-00

кв.45 уборка промсклада

Лесничий: Пятигорик Николай Романович

8-0232-71-056

5

Осовецкое лесничество

Осовецкое лесничество

агр.Б.Мощаница

8-00

кв.15- посадка л/к

кв.6 уборка промсклада

Лесничий: Ходос Виталий Николаевич

8-0232-73-323

6

Октябрьское лесничество

Октябрьское лесничество

дер.Корытница

8-00

кв.17,12 уборка бытового мусора;

кв.31 уборка промсклада

Лесничий: Здоровенко Александр Петрович 8-0232-69-064

7

Техтинское лесничество

Техтинское лесничество

агр.Техтин

8-00

кв.64 посадка л/к;

 кв.44,79 уборка промсклада

Лесничий: Кудин Дмитрий Сергеевич

8-0232-73-056

8

Светиловичское лесничество

Светиловичское лесничество агр.Светилович

8-00

кв.6,7 дополнение л/к;

 

Лесничий: Сидорович Иван Семенович

8-0232-74-817

9

Круглянское лесничество

Круглянское лесничество

г.п.Круглое

ул. Кутузова 6Б,8-00

 

Прибрежная полоса водохранилища «Тетеринское»;

кв.35 дополнение л/к

Лесничий: Аавекукк Юрий Эннович

8-0223433-830

Каталог TUT.BY

Установите flash!