Главная \ Новости \ Сябруюць са спортам

Новости

« Назад

Сябруюць са спортам  19.01.2018 14:53

Фізічныя нагрузкі неабходны ўсім, хто хоча быць здаровым і пражыць доўга. Гэта ўсе мы ведаем з дзяцінства. Не павінны заставацца ў баку ад папулярызацыі здаровага ладу жыцця і арганізацыі раёна. Што робіцца ў гэтым накірунку ў ДЛГУБялыніцкі лясгас”, распавяла намеснік дырэктара ўстановы па ідэалагічнай рабоце Юлія КУДРАВЕЦ.

лесх

Штогод работнікі арганізацыі ўдзельнічаюць у зімовай і летняй галіновых спартакіядах, а таксама ў круглагадовай спартакіядзе сярод працоўных калектываў раёна па 18 відах спорту. У іх уваходзяць лыжныя гонкі, міні-футбол, настольны тэніс і іншыя.

Мінулай зімой праводзіліся спаборніцтвы па рыбалцы, у якіх прынялі ўдзел Бялыніцкі, Горацкі і Чавускі лясгасы. Наша каманда складалася з Сяргея ІГУМЕНСКАГА, Юрыя БРЫКАВА, Мікалая БАБЦОВА, Аляксандра ЗДАРАВЕНКА і Уладзіміра ВІЦЮГОВА, якія занялі трэцяе месца, а ўражанняў ім хапіла на цэлы год. Дарэчы, само спаборніцтва праходзіла ў спартыўна-аздараўленчым цэнтры “Рудэя”, што ў Чавускім раёне.

– Кожны месяц мы пералічваем грошы ФАКу “Друць” – набываем абанементы на наведванне басейна, трэнажорнай залы, – распавядае Юлія Леанідаўна. – На фізкультурна-масавую работу ў 2017 годзе было выдаткавана каля 22000 рублёў.

Таксама летась у Краснаполлі прайшоў абласны конкурс “Лесаруб-2017”. Там наша каманда ў складзе Андрэя і Сяргея БАРОДЗІЧАЎ, Валерыя СІДАРОВІЧА і Уладзіміра КАЎКОВА заняла першае месца, паказаўшы свае высокія прафесійныя якасці і навыкі.

лесх3

– Ёсць шэраг работнікаў лясгаса, якіх трэба адзначыць за іх спартыўныя заслугі, – падкрэсліла Юлія Кудравец. – Гэта Юрый ЛЫСКО, удзельнік абласных спаборніцтваў па плаванні, Наталля КОЗЫРАВА, штогадовы абласны прызёр па лыжных гонках, валейбаліст  Андрэй ПЛЕХАЎ, лёгкаатлет Любоў ОСІПАВА, гуляе ў валейбол і катаецца на лыжах Мікалай ПЯЦІГОРЫК.

Аб тым, што заахвочвае займацца спортам, карэспандэнту раёнкі распавяла эканаміст лясгаса Любоў Осіпава:

– З самага дзяцінства займалася рознымі відамі спорту: спрабавала сябе ў баскетболе, валейболе, бегу, лыжах, плаванні. Сярод работнікаў усіх лясгасаў вобласці ў мінулым годзе заняла трэцяе месца па лёгкай атлетыцы. Для мяне гэта любімае хобі, нават і ўявіць сваё жыццё без пастаянных фізічных практыкаванняў ужо не атрымліваецца. Спорт зараджае мяне пазітывам і дапамагае падтрымліваць добры настрой.

Дарэчы, ужо сёлета прайшлі спаборніцтвы па лыжных гонках (змяшаная эстафета) у Круглым, дзе каманда работнікаў лясгаса заняла трэцяе месца.

Алена БЫКАВА.

Фота з архіва ДЛГУ

“Бялыніцкі лясгас”.


Новости
все новости
14 Февраля 2018, 08:23

2-3 февраля 2018 года на лыжной базе «Семигорье» ГЛХУ «Горецкий лесхоз» встречал участников областных лыжных соревнований.

Легкая морозная и снежная погода – настоящий подарок для любителей зимнего вида спорта.

Соревнования на лыжной трассе проходили по возрастным категориям: лучшие спортсмены определялись по результатам лыжной гонки. Мужчинам  необходимо было преодолеть дистанцию в 5 км, женщинам – в 2,5 км. Во время состязаний участники преодолевали длинные спуски и крутые повороты. Боевое настроение и спортивный дух помогали им достойно справиться с трудностями.

По результатам соревнований места распределились следующим образом:

1 место – Чериковский лесхоз

2 место – Быховский лесхоз

3 место  — Кличевский лесхоз

Белыничский лесхоз занял 8 место.

В личном зачете женщин после сорока первой стала сторож Мстиславского лесничества Ханевская Алла. В мужском забеге лучший индивидуальный результат у мужчин до сорока у Константина Степулькина лесовода из Чериковского лесхоза.

В лыжной  эстафете  в мужском забеге  первыми стали  работники Чериковского лесхоза, вторыми – работники Быховского лесхоза, третьими – работники Чаусского лесхоза. А  в эстафетной гонке среди женщин самыми быстрыми стали спортсменки Горецкого лесхоза, вслед за ними финишировали команды Кличевского и Быховского лесхозов.

Победители и призеры соревнований традиционно награждены кубками, дипломами и ценными подарками.

12 Февраля 2018, 08:15

18 февраля  2018 г. пройдут  выборы  депутатов в сельские, районный и областной Советы депутатов 28 созыва. Это важное событие для страны и общества.

Каждый из нас должен  прийти на выборы, выполнить свой гражданский долг и проголосовать за тех, кому вы доверите решение актуальных задач. Мы  хотим жить в стране, где царит мир и порядок, где есть уверенность в завтрашнем дне. Работники нашего учреждения не безразличны к будущему своей страны. Среди зарегистрированных кандидатов в Советы депутатов четыре работника ГЛХУ «Белыничский лесхоз».

vuboru 2018

 

Каталог TUT.BY

Установите flash!