Адным з галоўных фактараў, што ўплываюць на прафесійныя дасягненні той ці іншай арганізацыі, з’яўляецца забеспячэнне бяспечных умоў працы

Вернуться назад
51 Просмотров

Адным з галоўных фактараў, што ўплываюць на прафесійныя дасягненні той ці іншай арганізацыі, з’яўляецца забеспячэнне бяспечных умоў працы. У ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” выкананню гэтых патрабаванняў працоўнага заканадаўства надаецца асаблівая ўвага.

орех

Паказчыкі дзейнасці гавораць самі за сябе. З 2010 года ў лясгасе не было зарэгістравана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму. Па выніках мінулага года арганізацыя заняла першае месца па ахове працы ў раёне, а таксама стала лепшай у гэтай сферы сярод лясгасаў у Магілёўскай вобласці і ў рэспубліцы.

– Бяспечнай працы нашых работнікаў надаецца сапраўды вялікая ўвага, і гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі дырэктара лясгаса Юрыя ЗАБЛОЦКАГА, – распавядае інжынер па ахове працы Святлана КУЗНЯЦОВА. – Толькі за мінулы год на мадэрнізацыю, паляпшэнне працоўных умоў і мерапрыемствы па ахове працы было выдаткавана 2370,7 тыс. рублёў. Працаўнікі лясгаса забяспечаны сродкамі індывідуальнай і калектыўнай абароны, медыкаментамі і рэпелентамі. Тыя, хто працуюць у складаных умовах, атрымліваюць дадатковую грашовую кампенсацыю. Прымяняецца і іншае матэрыяльнае стымуляванне работнікаў. Калі працаўнік за год ніводнага разу не быў на бальнічным, ён атрымлівае грашовую прэмію. Заахвочваем і тых, хто не курыць, прытрымліваецца здаровага ладу жыцця.

Вядзецца ў лясгасе работа і па паляпшэнні ўмоў працы. Структурныя падраздзяленні маюць санітарна-бытавыя памяшканні, абсталяваны пакоі для адпачынку і прыёму ежы. На станцыі пагрузкі драўніны ўстаноўлена аглядальная пляцоўка, дзякуючы якой можна весці назіранне за рабочым працэсам і тым самым аператыўна прадухіляць небяспечныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць. Таксама паступова абнаўляецца парк спецтэхнікі. У мінулым годзе, напрыклад, набылі два “Харвестары”, дзякуючы якім зменшылася ручная праца людзей, занятых на лесасеках. У цэху па перапрацоўцы драўніны з’явілася новае высокатэхналагічнае абсталяванне, што таксама паспрыяла як павелічэнню аб’ёму выпуску прадукцыі, так і павышэнню бяспечных умоў працы.

– Нашы спецыялісты, асабліва тыя, што выконваюць работы павышанай небяспечнасці, пастаянна павышаюць узровень прафесійнай падрыхтоўкі, – адзначае Святлана Кузняцова. – Штогод у арганізацыях лясной сферы на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях праводзяцца спаборніцтвы вальшчыкаў лесу. Такім чынам работнікі лясгаса не толькі павышаюць свой прафесіяналізм, але і самі паказваюць прыклад бяспечнага выканання працоўных абавязкаў.

комн

лесхоз 1

пл

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара

і прадастаўленае лясгасам.

бронировать дом охотника онлайн