Студзень, люты і частка сакавіка – самыя складаныя месяцы для зімоўкі дзікай лясной жывёлы. Узімку і ранняй вясной ежу ім становіцца дабываць усё цяжэй. Дадайце сюды маразы і глыбокі снег, якім сёлета шчодра падзялілася з беларускім краем прырода, і атрымаецца не самая радасная карціна.
У ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас» клопат аб прадстаўніках дзікай фаўны ляжыць на плячах работнікаў паляўнічай гаспадаркі. У егера Яўгена ЯЦКОВА самы вялікі абход – каля 30 тыс. гектараў. На ім размешчаны 5 кропак для падкормкі дзікай жывёлы. Лясгас закупляе зернасумесі, сілас, соль-лізунец для таго, каб ласям, аленям і казулям лягчэй было перажыць самы галодны час года. Раз на два дні Яўген Фёдаравіч робіць аб’езд кармушак, падкладвае ежу, правярае здымкі з фотапастак, хто з лясных жыхароў прыходзіў частавацца, вядзе ўлік дзікай жывёлы, сочыць за тым, каб у лес не завітвалі браканьеры.
Падрабязней аб працы егера чытайце ў адным з наступных нумароў газеты «Зара над Друццю».
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота аўтара.