ЛЫЖНЫЯ ГОНКІ

Вернуться назад
96 Просмотров

У здаровым целе – здаровы дух

Чарговыя лыжныя гонкі паміж прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшлі днямі каля зоны адпачынку “Глушцова такавішча”.

Па словах намесніка па ідэалагічнай рабоце лесагаспадарчай ўстановы Юліі КУДРАВЕЦ, у гонках спаборнічалі паміж сабой на хуткасць адзінаццаць каманд.

– Усе яны былі актыўнымі, – адзначыла яна. – Прайшлі дыстанцыю без падзенняў. Самыя хуткія атрымалі заслужаныя ўзнагароды – дыпломы і грашовыя сертыфікаты на набыццё тавараў у магазінах райспажыўтаварыства.

У камандным заліку перамогу атрымалі прадстаўнікі Бялыніцкага лясніцтва, другое і трэцяе месцы дасталіся, адпаведна, Эсьмонскаму і Свяцілавіцкаму лясніцтвам.

Таксама былі ўзнагароджаны і ўдзельнікі індывідуальнага заліку. З жанчын у дзвюх намінацыях хутчэй за ўсіх дайшлі да фінішу Вольга ЗАРАНКОВА і Тамара МІНЧУК, другімі прыйшлі Кацярына ВЯСЕЛЕВА і Вольга РАГАЎЦОВА, трэція месцы ў Кацярыны АРЭХ і Марыны ВОЙТАВАЙ. З мужчын, таксама ў дзвюх намінацыях, самымі хуткімі аказаліся Андрэй ХРАМЦОЎ і Юрый ААВЕКУКК, следам за імі фінішную лінію пераадолелі Дзмітрый БАРОДЗІЧ і Арамаіз ГАРБУЗАЎ, трэція месцы ва ўпорнай барацьбе заваявалі Юрый ЦІХАНОВІЧ і Ігар БУГАЁЎ.

Юлія Кудравец расказала, што пераможцы прымуць удзел у абласных спаборніцтвах, якія пройдуць напачатку лютага на лыжнай базе “Сямігор’е” ў Мсціславе.

Пасля лыжных гонак удзельнікаў іх частавалі салдацкай кашай і гарачым чаем.

 

бронировать дом охотника онлайн