Не абмінулі ўвагай ветэранаў.

Вернуться назад
90 Просмотров

З нагоды 70-годдзя з Дня перамогі кіраўніцтва ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” павіншавала са святам былых работнікаў установы, ветэранаў Вялікай Айчынная вайны Наталлю Варапаеву, Ганну Куцаву і Мікалая Дзем’яновіча. Ім было зачытана і віншаванне міністра лясной гаспадаркі Беларусі Міхаіла Амельяновіча.

Разам з цёплымі словамі падзякі за Перамогу ветэраны атрымалі памятныя падарункі, грашовыя прэміі і кветкі. Таксама ім была аказана дапамога па бясплатнай дастаўцы дроў і піламатэрыялаў.

Шквал эмоцый чытаўся на тварах ветэранаў, якіх кранула ўвага і клопат з боку кіраўніцтва лясгаса.

Дзень Перамогі – асаблівае для кожнага з нас свята, і мы, сёняшнія грамадзяне краіны, абавязаны перадаць памяць аб гэтым дні і традыцыі святкавання сваім нашчадкам.

бронировать дом охотника онлайн