Пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавага соку

Вернуться назад
82 Просмотров

Згодна з правіламі нарыхтоўваць бярозавы сок можна толькі ў перастойных і спелых лясах, прызначаных для высечак галоўнага карыстання. Але не больш чым за пяць гадоў да іх рубкі спосабамі, якія забяспечвалі б захаванне тэхнічных якасцяў драўніны, каб гэта не наносіла шкоды дрэвам. На прамысловую нарыхтоўку бярозавіку неабходна набыць лясны білет. Лясніцтва вызначыць канкрэтныя ўчасткі нарыхтоўкі.

Выконваць правілы нарыхтоўкі ў поўнай меры павінны таксама і тыя людзі, якія вырашылі самастойна нарыхтоўваць сок.
У кожным лясніцтве вызначаны ўчасткі лесу, прызначаныя для гэтага. Усе жадаючыя нарыхтаваць сок, могуць звярнуцца ў лясніцтва і ім пакажуць спецыяльна адведзеныя ўчасткі для збору, правядуць інструктаж і пракантралююць тэхналогію падсочкі.

Набыць сок у разліў можна будзе па цане 0,18 рублёў за 1 літр у лясгасе і лясніцтвах, а гэтак жа ў 5 літровай ёмістасці па цане 1,70 рублёў.

За парушэнне правілаў нарыхтоўкі соку вы можаце быць прыцягнутыя ды адміністрацыйнай адказнасці.

бронировать дом охотника онлайн