Праваслаўныя вернікі адзначылі Вадохрышча

Вернуться назад
77 Просмотров

У чацвер праваслаўныя вернікі адзначылі адно з галоўных царкоўных святаўВадохрышча. Гэта дзень, калі Ісус пахрысціўся ў водах ракі Іардан.

З раніцы ў храмах, у тым ліку і нашага раёна, пачаліся святочныя богаслужэнні, а 11-й гадзіне адбыўся чын Вялікага асвячэння вады. Сотні жыхароў раёна прыйшлі ў цэрквы, каб памаліцца і набраць свяшчэннай жыватворнай вільгаці.

_MG_5125

Самыя моцныя целам і духам прынялі ўдзел у традыцыйных вадохрышчанскіх купаннях. Найбольшай папулярнасцю для правядзення гэтага абрада карыстаецца купель, якая размешчана на базе адбачынку “Глушцова такавішча”. 3а суткі сюды прыйшло акунуцца звыш дзвюх сотняў чалавек.

Вольга НАБОКАВА (Зара над Друццю)

 

бронировать дом охотника онлайн