Прайшло плянарнае пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі

Вернуться назад
117 Просмотров

На магiлёўшчыне прайшло плянарнае пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі

Тры лясгасы Магілёўскага Дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання прынялі сёння выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Плянарнае пасяджэнне кіруючага актыву галіны, якому папярэднічала дэталёвае азнаямленне з работай Бабруйскага, Глускага лясгасаў і Асіповіцкага вопытнага лясгаса, прайшло ў Бабруйскім райвыканкаме.
Падчас пасяджэння былі абмеркаваны такія пытанні як “Аб добраўпарадкаванні аб’ектаў, тэрыторый адміністрацыйных пабудоў лясгасаў і іх структурных падраздзяленняў Магілёўскай вобласці”, “Аб выкананні планаў па веснавых лесакультурных работах”, “Аб рэалізацыі кадравай і моладзевай палітыкі”, некаторыя іншыя. Зрэшты, Бабруйскі лясгас быў станоўча ацэнены ў плане добраўпарадкавання ўласных тэрыторый, у той час як раду іншых, у прыватнасці Асіповіцкаму вопытнаму, дадзеную работу рэкамендавана паскорыць.
Да пачатку плянарнага пасяджэння Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік узнагародзіў Ганаровай граматай Мінлясгаса за сумленную шматгадовую працу дырэктара Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лунінецкі лясгас” Вячаслава Торчыка. Старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі распавёў гасцям пра раён, заўважыўшы, што 40 працэнтаў яго тэрыторыі прыходзіцца на лясы.

бронировать дом охотника онлайн