У Бялынічах прайшоў традыцыйны Дзень грамадзянскай абароны

Вернуться назад
79 Просмотров

У Бялынічах прайшоў традыцыйны Дзень грамадзянскай абароны.

У гарадскім парку Ліпавы гай сабраліся больш за два дзясяткі каманд грамадзянскай абароны арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і гаспадарак раёна, каб прадэманстраваць сваю падрыхтаванасць пры ўзнікненні той ці іншай надзвычайнай сітуацыі і гатоўнасць яе прафесійна і аператыўна ліквідаваць.

Распачалося штогадовае маштабнае мерапрыемства з традыцыйнага агульнага пастраення каманд. Затым супрацоўнікі РАНС прадэманстравалі свой прафесіяналізм, тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці на тушэнні пажару.

Адкрыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстым узняццем Дзяржаўнага флага Беларусі, якое выканалі пераможцы мінулагодніх спаборніцтваў – прадстаўнікі каманд СВК “Калгас “Радзіма” і ПМК № 241.

З прывітальным словам да дружын звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ.

Распачаліся спаборніцтвы конкурсам урачыстага прахаджэння ўсіх дружын строем і з песняй. Потым каманды падзяліліся, і кожная з груп прыступіла да выканання сваіх спецыялізаваных заданняў. Напрыклад, добраахвотныя пажарныя дружыны змагаліся за права называцца лепшымі на гарадскім стадыёне: яны сапернічалі ў пажарнай эстафеце, перацягванні каната. У праграме спаборніцтва санітарных дружын былі конкурсы насценных газет і мастацкай самадзейнасці, па аказанні першай медыцынскай дапамогі параненаму, эвакуацыі пацярпелых з зоны радыяцыйнага паражэння, а таксама і адказы на тэарэтычныя заданні.

Завяршыўся Дзень грамадзянскай абароны ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў.

У спаборніцтве паміж санітарнымі дружынамі па агульнай суме набраных балаў першае месца заняла дружына ПМК № 241, другое – райспажыўтаварыства, трэцяе – аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

абгр 090

У саперніцтве паміж добраахвотнымі пажарнымі дружынамі роўных не было камандзе СВК “Калгас “Радзіма”, а другое і трэцяе месцы дасталіся выратавальнікам ПМК № 241 і лясгаса.

Лепшай санітарнай дружынніцай стала работніца ААТ “Бытпаслугі г. Бялынічы” Алена КАМЛЁВА, а лепшым выратавальнікам – прадстаўнік ААТ “ПМК № 82 Вадбуд” Алег КАШКОЎ.

Пераможцы вучэння па грамадзянскай абароне ўзнагароджаны дыпломамі райвыканкама і грашовымі прэміямі.

Несумненна, правядзенне Дня грамадзянскай абароны садзейнічае павышэнню гатоўнасці органаў кіравання, як і саміх грамадзянскіх фарміраванняў, да кваліфікаванай абароны насельніцтва, аб’ектаў і тэрыторый раёна падчас экстрэмальных сітуацый.

 

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара.

бронировать дом охотника онлайн