У мінулую пятніцу ў РЦК прайшоў традыцыйны раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі

Вернуться назад
87 Просмотров

DSC_8264У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры прайшоў традыцыйны раённы злёт перадавікоў народнай гаспадаркі. Ва ўтульнай зале ў святочнай атмасферы адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў і спецыялістаў розных галін вытворчай і сацыяльнакультурнай сфер.

Радасць працоўных перамог прыехалі падзяліць з бялынічанамі ганаровыя госці злёту: дэлегацыі Магілёўскага, Круглянскага, Шклоўскага раёнаў, галоўны спецыяліст па сацыяльна-эканамічных пытаннях рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Віталь ЛІСІЦКІ.

Удзельнікі злёту з цікавасцю паглядзелі відэафільм пра дасягненні працаўнікоў Бялыніччыны. Потым старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА цёпла павіншаваў прысутных са святам, падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за мінулы год і пазнаёміў з планамі на сёлета.

Пачалася цырымонія ўшанавання перадавікоў народнай гаспадаркі з узнагароджання прэміяй райвыканкама “Чалавек года” і спецыяльнай прэміяй імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Ганаровае званне “Чалавек года” прысвоена ляснічаму Цяхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва Леаніду НІКАНОВІЧУ, выкладчыку па класе цымбалаў раённай дзіцячай школы мастацтваў Таццяне ЛОСЕВАЙ і загадчыку клініка-дыягнастычнай лабараторыі ЦРБ Аксане СКУБІЛАВАЙ.

Человек

У дадатак лясгас быў адзначаны за стан ідэалагічнай работы, а таксама за ахову працы. 

лесхоз

Акрамя гэтага, ганаровай граматы і грашовай прэміі абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу ўдастоены майстар лясгаса Юрый ЛЫСКО.

 

 

бронировать дом охотника онлайн