У суботу па ўсёй краіне праходзіла кампанія па навядзенні парадку “Чысты лес”

Вернуться назад
72 Просмотров

У суботу па ўсёй краіне праходзіла кампанія па навядзенні парадку “Чысты лес”. Далучыліся да акцыі і ў нашым раёне.

На працягу дня 330 работнікаў лясгаса, а таксама больш за 60 добраахвотнікаў з ліку школьнікаў Свяцілавіцкага і Цяхцінскага ВПК ДС СШ, Машчаніцкай СШ, школы-інтэрната, супрацоўнікаў райінспекцыі прыродных рэсурсаў і раённага аддзела ДКСЭ, актывістаў БРСМ ліквідоўвалі несанкцыянаваныя звалкі ў лясных масівах, вакол населеных пунктаў, у месцах масавага адпачынку грамадзян, а таксама займаліся добраўпарадкаваннем могілак, дапаўненнем і пасадкай лясных культур.

Па інфармацыі намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Юліі КУДРАВЕЦ, падчас акцыі яе ўдзельнікі на 10 аб’ектах сабралі 5 кубаметраў смецця.

Акрамя таго, на плошчы 25,3 га высаджана 23 тысячы саджанцаў маладых дрэў.

Вольга НАБОКАВА.

Фота аўтара.

бронировать дом охотника онлайн