Выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу атрымалі ад ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” навагоднія падарункі

Вернуться назад
64 Просмотров

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу Святланы Хрушчовай атрымалі ад ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” навагоднія падарункі: камплект посуду і цукеркі.

– Гэтыя прэзенты былі набыты на сродкі ад рэалізацыі карпаратыўнага календара, які мы выпусцілі перад Новым годам, – паведаміла намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Юлія КУДРАВЕЦ.  – Падарункі былі для нас нечаканымі, але патрэбнымі. Вельмі ўдзячны ўсім нераўнадушным людзям, хто дапамог стварыць свята для нашых дзетак, – сказала маці-выхавальніца Святлана Хрушчова.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

детдом

Намеснік дырэктара лясгаса па ідэалагічнай рабоце Юлія Кудравец (справа) ўручае дзецям падарункі.

бронировать дом охотника онлайн